Сустрэча са студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

19 лютага 2019 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ў рамках святкавання Тыдня роднай мовы адбылася сустрэча са студэнтамі 2-га курса спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” факультэта славянскіх і германскіх моў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

306-395-3196

22 лютага 2019 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Будзько Ірына Уладзіміраўна выступіла перад супрацоўнікамі сельскагаспадарчай бібліятэкі г. Мінска з лекцыяй “Старабеларуская кніжнасць: невядомыя помнікі пісьменнасці і іх факсімільныя выданні”. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

Запрашаем правесці з намі Тыдзень роднай мовы!

Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, галоўнай мэтай якога з’яўляецца падтрымка нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці i самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў.

ЗАПРАШАЕМ!

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, філіял Дом-музей І з’езда РСДРП запрашаюць Вас на імпрэзу “Слова як памяць”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы Ñ– прысвечана прэзентацыі “Расейска-беларускага слоўніка” Апанаса Ярушэвіча.

“Расейска-беларускі слоўнік” – гэта ўнікальны помнік нацыянальнай лексікаграфіі, першы грунтоўны перакладны руска-беларускі слоўнік, створаны ў нацыянальнай мовазнаўчай навуцы на пачатку яе станаўлення.

Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць

Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 21 лютага 2018 г.) / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. ÐšÐ¾Ð»Ð°ÑÐ°; рэдкал.: С.Л. Ð“аранін (адк. рэд.), І.У. Ð‘удзько, Т.В. ÐŸÑÑ‚рова. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 315 с.

Пасяджэнне Тэрміналагічнай камісіі “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”

Рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая ў адпаведнасці з задачамі ўпарадкавання беларускай навуковай і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі займаецца сістэматызацыяй і ўпарадкаваннем тэрміналогіі на беларускай мове ў розных галінах навукі, тэхнікі, культуры, эканомікі, 20 лютага 2019 года праводзіць пасяджэнне “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”, на якім будуць абмяркоўвацца стан і праблемы выкарыстання беларускай медыцынскай тэрміналогіі ў Рэспубліцы Беларусь.

(978) 801-2252

Студзень – месяц актыўнага супрацоўніцтва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа з сярэдняй школай

Дзейнасць вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў сферы адукацыі не замыкаецца на такіх традыцыйных формах, як чытанне лекцый і выкладанне практычных курсаў у ВНУ. Сёння яна ўключае ў сябе ўдзел у арганізацыі і правядзенні навуковых, навукова-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі. Самыя значныя сярод іх – рэспубліканская алімпіяда і навукова-практычная канферэнцыя па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”.

7032131955

29 ÑÑ‚удзеня 2019 Ð³. навуковая грамадскасць адзначае 95-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага моваведа, доктара філалагічных навук, прафесара, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны ÐÑ€Ñ†Ñ‘ма Яфімавіча Баханькова.

Багатая навуковая спадчына вучонага з’яўляецца яркай старонкай у гісторыі беларускага мовазнаўства, а яго навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі, лексікалогіі і лексікаграфіі садзейнічаюць прэстыжу і развіццю айчыннай навукі.

Віншуем калег!

27 студзеня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай навукі. Напярэдадні ў  Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў урачысты сход, прысвечаны святу, на якім  супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа былі ўзнагароджаны граматамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Глядзіце таксама